ЛЧ. 3-i кв-ы раунд
БАТЭ - Вiдэатон (Венгрыя) 1:0
Не будзем апісваць саму гульню, але скажам што ўжо ў 3-i раз абгульваючы венгерскія каманды наша дружына праходзіць далей, што несумненна радуе як адданых фанатаў, так і звычайных заўзятараў! Неймаверны ажыятаж быў вакол дадзенага матчу, квіткі ў касах скончыліся за 2 дні да пачатку матчу, i таму тым хто хацеў трапіць на матч прыйшлося добра пастарацца. Як і на ўсе матчы ЛЧ або ЛЕ наш сектар быў традыцыйна поўны, таму i шыза была на ўзроўні! За пару хвілін да пачатку матчу ўвесь стадыён па нашай адмашцы зараджае "побеждать", што відавочна бадзёрыць хлопцаў на поле! У другім тайме падтрымаць фанатаў вырашылі гульцы і на сектары з'яўляюцца Дзіма Мазалеўскі і Дзяніс Палякоў, якія імкнуцца падтрымліваць нашы зарады паралельна паспяваючы пагутарыць з намі, за што ўласна іх дзякуем! Адзначым актыўнасць маладых ультрас, якія не сядзяць па барах ды кватэрах, а мітусяцца і робяць сектар яркім! Дзякуй хлопцы!
Вось гучыць фінальны свісток і прыходзіць усведамленне таго што восень будзе насычанай не толькі для нас, але і для ўсёй краіны, дзякуючы Вялікаму і Магутнаму клубу! Салютуюем гасцям з некалькіх гарадоў якія прысутнічалі і падтрымлівалі нас на дадзеным матчы, думаем вам усё спадабалася!
#BATEultras #БАТЭ